Аляксандр Лукашэнка незадаволены сітуацыяй у Гродзенскай вобласці

|

 

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Сямён Шапіра ў працоўным дакладзе прадставіў інфармацыю пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Гарадзеншчыны.

 

Па выніках мінулага году Гродзенская вобласць па колькасных і якасных паказчыках была ў ліку аўтсайдэраў і выглядае не так, як хацелась б Аляксандру Лукашэнку.

 

У вобласці самы вялікі ўзровень запасаў гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў. Паводле прэзідэнта, за мінулы год сумы чыстых стратаў, атрыманыя арганізацыямі вобласці, узраслі ў разы.

 

На Гарадзеншчыне найбольшыя сярод астатніх рэгіёнаў сумы пратэрмінаваных запазычанасцяў перад банкамі, прычым асноўныя даўжнікі – арганізацыі, наўпрост падпарадкаваныя мясцовым уладам.

 

 

“Але што яшчэ горш – усе мінулагоднія праблемы плаўна перацякаюць у гэты год. Вы зноў у ліку лідэраў па запасах у прамысловасці, у ліку адстаючых па тэмпах сельгасвытворчасці і экспарту тавараў. Гэтыя праблемы трэба вырашаць, – запатрабаваў прэзідэнт. – З такімі праблемамі ісці на парламенцкія выбары будзе вельмі складана”.

 

Сямён Шапіра працуе на пасадзе старшыні Гродзенскага аблвыканкама 2 гады.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак з сайта http://www.beresta.by