«Паліва» для культуры

| Без катэгорыі

Тут, у старых зарасніках, напэўна прыходзілі першыя вершаваныя радкі ўраджэнцу вёскі і цяперашняму вядомаму гродзенскаму паэту Юрке Голубу. Але ўсё рана ці позна заканчваецца. Ды і культуру трэба было падтрымаць, як жа на весцы без культуры?

 

Занепакоеным зэльвенцам начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Уладзімір Нагорны патлумачыў, што дрэвы былі старыя і хворыя, на іх вырубку меліся адпаведныя дакументы. Праўда, чамусьці частка «хворай» драўніны паспяхова пайшла на занятках гуртка «Разьба па дрэву» раённага Дома рамёстваў на выраб сувеніраў.

>

Алея ў вёсцы Горна

 

Ужо цяпер жыхары вескі Горна з хваляваннем думаюць пра наступны зімовы перыяд. Ці не надыдзе чарга вось гэтай мілай алеі, як гэта ўжо не раз адбывалася у наш час? Можа, яны бачаць дзіўны куток прыроды апошнія разы?

 

Вось і ў Гродне ў гарвыканкаме пагавырылі-пагаварылі наконт «зялёнага сябра» і змоўклі. Праводзячы рэарганізацыю перакрыжавання каля гіпермаркета «Алмі» (фота на застаўцы), будаўнікі, ужо нікога не пытаючыся, высеклі дастаткова вялікую колькасць добрага і здаровага кустоўя. Кусты, канешне, не дрэвы, але ўсе-роўна шкада…

Фота аўтара