Пасля першага семестру з гродзенскіх ВНУ адлічаны больш за 250 студэнтаў

|

Па колькасці адлічаных тут у лідэрах інжэнерна-будаўнічы, фізіка-тэхнічны, факультэт матэматыкі і інфарматыкі. Найменш адлічана з філалагічнага, педагагічнага і юрыдычнага факультэтаў.

75 студэнтаў не перайшлі ў наступны семестр з-за таго, што не справіліся з вучобай, 31 (у большасці першакурснікі) – сышоў па ўласным жаданні. Увогуле амаль палова з адлічаных з ГрДзУ імя Янкі Купалы вучыліся на першым курсе. Яны не маюць права на аднаўленне.

 

З медуніверсітэту адлічылі больш за 60 студэнтаў, большасць з іх вучыліся на 2 курсе. Найбольшыя страты панёс лячэбны факультэт, на медыка-дыягнастычным адлічаныя толькі 3 студэнты.

Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт пасля першага семестра згубіў 3% студэнтаў – 92 чалавекі. Трэць з іх – першакурснікі. Прычыны сыходу з гэтага ВНУ – расчараванне ў выбары спецыяльнасці, цяжкасці ў вучобе, прагулы.

 

Паводле http://grodnonews.by

Здымак з сайта http://www.zhodino.by