У Гродзенскай вобласці з’явілася новая памежная застава

|

Комплекс заставы “Доцішкі” з аддзяленнем памежнага кантролю сёння ўрачыста адкрыты ў Лідскім памежным атрадзе.


Застава знаходзіцца на адлегласці каля кіламетра ад мяжы, што дазволіць памежнікам аператыўна рэагаваць на сітуацыю.Яны будуць ахоўваць больш за 40 км дзяржаўнай мяжы.

“Доцішкі” пабудаваны з выкарыстаннем найноўшага абсталявання, відэаназірання.

 

На тэрыторыі заставы – 12-кватэрны жылы дом, тэхнічны і службовы будынкі, склад, гарадок для службовых сабак, спартыўны гарадок, трансфарматарная падстанцыя, воданапорная вежа з артэзіянскімі свідравінамі, ачышчальныя збудаванні.

 

Памежная застава “Доцішкі” пабудаваная па Праграме абсталявання знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы на перыяд 2007-2011 гадоў.

 

Паводле http://gpk.gov.by

Здымак з сайта http://govorim.by