Форвард гродзенскага “Нёмана” дыскваліфікаваны на 10 гульняў

|

На 35-ай хвіліне сустрэчы з жлобінскім “Металургам” форвард “Нёмана” пасля сілавога прыёму з боку форварда супернікаў Мікіты Осіпава наляцеў на лінейнага арбітра мінчука Андрэя Шрубка, які пасля сутыкнення каля 2 хвілін праляжаў на лёдзе, а затым змог працягнуць матч.

 

Сам Аляксандр Коўшык патлумачыў, што пасля сутыкнення з Осіпавым бакавым зрокам заўважыў чыйсці корпус, але не паспеў разгледзіць – чый, і аўтаматычна выствіў наперад рукі з клюшкай, пад якую і трапіў суддзя.

 

Коўшык адразу прынёс свае прабачэнні.

Інцыдэнт быў разгледжаны на пасяджэнні дысцыплінарнага камітэта Федэрацыі хакея Беларусі, дзе дзеянні гульца ў дачыненні суддзі прызналі наўмыснымі, палічыўшы, што Коўшык меў дастаткова часу, каб пазбегнуць сутыкнення з арбітрам.

Паводле рэгламента 20-га чэмпіяната Беларусі за наўмысны штуршок суддзі клюшкай Аляксандр Коўшык дыскваліфікаваны на 10 гульняў.

Тры ён ўжо прапусціў, і ў гэтым сезоне на лёд больш не выйдзе.

На суння лік паміж “Нёманам” і “Металургам” роўны – 2:2.

Наступныя гульні адбудуцца сёння ў Жлобіне і 1 красавіка ў Гродне.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак з сайта http://news.open.by