«Нёман» умацоўвае свае шэрагі гульцом зборнай Эстоніі

|

Дзмітрыеў з’яўляецца трохразовым чэмпіёнам Эстоніі ў складзе талінскай «Левадыя» (2004, 2006, 2007). З 2004 года выступае за нацыянальную зборную Эстоніі, у складзе якой правёў 70 матчаў.

 

Апошні клуб гульца быў ФК «Урал». У гэтай камандзе Аляксандр выступаў з 2011 года. У першынстве Расіі-2011/12 Дзмітрыеў прыняў удзел у 16 матчах, з якіх у 11 гульнях паўабаронца выходзіў у стартавым складзе. На яго рахунку 1 галявая перадача і 2 жоўтыя карткі. На фота: А.Дзмітрыеў на першым плане ў чырвонай футболцы