У Гродне людзей з абмежаванымі магчымасцямі навучаць хіп-хопу
Заняткі правядзе Улляна Палуйчык (хіпхопер – Jay-L’yana), прызёр мноства чэмпіянатаў і майстар-класаў па вулічных танцах у Гродне, Мінск, Маскве.
Пачатак майстар-класа 8 красавіка ў 16 гадзін.
Дырэктар фітнес-клуба “Сафонов” распавёў “Твайму стылю”, што пасля правядзення майстар-класа ў клубе плануюць адкрыць групы для людзей з абмежаваннямі:
– Гэта спробны праект. Абмежаванняў для ўдзельнікаў ставіць не хочам, але тэхнічных магчымасцяў арганізаваць заняткі з людзьмі ў інвалідных вазках пакуль не маем.
Таму запрашаем тых, хто можа рухацца. Заняткі будзе весці Улляна Палуйчык, яна сама інвалід 2 групы. Такім чынам хочам дапамагчы людзям з абмежаваннямі знайсці сябе ў танцы.
Заняткі будуць праводзіцца на сталай аснове – 2 разы на тыдзень.
Інваліды маюць у фітнес-клубе 50% зніжку.
Месяц заняткаў танцамі для іх абыйдзецца ў 149 тысяч рублёў. Акрамя таго, раз на тыдзень будзе праводзіцца бясплатны майстар-клас.
Гэта першая спроба ў Гродне арганізаваць заняткі танцамі для людзей з абмежаваннямі.
Фітнес-клуб “Сафонов” знаходзіцца па адрасе: вул. Камунальная, 3, (стадыён “Нёман”, крытая трыбуна).
Для ўдзелу ў майстар-класе 8 красавіка абавязковы запіс па тэлефонах: 8(029)788-40-45 МТС, 8(044)714-11-73 velcom.
Здымак з сайта http://s13.ru