Чэргі на беларуска-літоўскай мяжы дасягаюць 20 км

|

Кіроўцам даводзіцца чакаць перасячэння мяжы па трое-чацьвёра сутак.

 

У асноўным чаргу складаюць пустыя грузавікі, якія транзітам ідуць праз Літву ў Калінінградскую вобласць.

Калі на беларускім баку мяжы рух рэгулююць патрулі ДАІ, то на літоўскім баку патрульныя машыны не з’яўляюцца суткамі: зона знаходзіцца па-за іх адказнасцю. Затое тут чэргі карацейшыя – “усяго” 10-11 км, але ўсё адно кіроўцы вымушаныя часам па трое-чацьвёра сутак жыць у кабіне.

Інфраструктура, акрамя бакаў для смецця, адсутнічае па абодва бакі мяжы.

 

У 20 гадзін чарга на выезд грузавога транспарта з беларускага боку “Каменнага Логу” складала 450 машын, з літоўскага – 200. У “Беняконях” у чарзе стаялі 220 грузавікоў, на “Прывалцы” – 150, 80 – у “Катлоўцы”.

На беларуска-польскай мяжы сітуацыя іншая: з беларускага боку чэргаў практычна няма, затое ўезду ў Беларусь чакаюць сотні грузавікоў. 300 з іх – у “Брузгах”, 350 – у “Бераставіцы”.

 

Здымак з сайта http://news.tts.lt