Новая хваля «адкаткі пальцаў»

|

 

Не гледзячы на тэлефанаванні супрацоўнікаў міліцыі Ўладзімір адмовіўся праходзіць дактыласкапію:

align=”left” >«У законе, – распавядае гарадзенец, – прапісаныя выпадкі прымусовага і дабравольнага зняцця адбіткаў пальцаў. Мой выпадак – дабравольны». У выніку на яго быў складзены пратакол за нібыта «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».

 

Пратакол, паводле якога Ўладзіміра выклікаюць зараз у суд, быў складзены без яго прысутнасці ды яшчэ і з памылкамі.

 

 

 

– Зараз пайшла чарговая хваля наступу на тых грамадзянаў, якія дагэтуль не здалі адбіткі пальцаў, – тлумачыць праваабаронца Ўладзімір Хільмановіч, – па некаторых звестках такіх людзей застаецца яшчэ каля 20-30 тысяч. Паводле закону, у які былі ўнесеныя змены, ваеннаабавязаны мужчына павінен праходзіць дактыласкапію, хаця ў нарматыўных актах дагэтуль існуе шэраг нестыковак.

Дагэтуль, напрыклад, не падзеленая база асобаў на ваеннаабавязаных і крымінальнікаў, асуджаных за злачынствы. Ніякім чынам не аформлена пагадненне паміж МУС і Міністэрствам абароны. Няма таксама адмысловых электронных апаратаў для ўзяцця адбіткаў – усё робіцца «па-старынцы», без аглядкі на гігіенічныя нормы. У выпадку адмовы чалавеку, хутчэй за ўсё, пагражае грашовы штраф, за якім будзе ісці шэраг чарговых выклікаў.

 

Разбіральніцтва адбудзецца ў будынку Ленінскага суду па вул. Даватара 4-га красакавіка ў 9.30 (суддзя – Сяргейка Н.А., каб 20, альбо заля).

Ілюстрацыя dp.ru