У дзіцячым летніку сасна ўпала на будаўніка
Група з чатырох працаўнікоў на падворку абмяркоўвала фронт работ, калі на аднаго з іх рухнула дрэва.
Усё адбылося настолькі хутка і нечакана, што зрэагаваць ніхто не паспеў.
Сасна расла на тэрыторыі ландшафтнага заказніка “Свіцязянскі” ў 15 метрах ад тэрыторыі летніка.
Зламаўшы агароджу, дрэва зачапіла будаўніка.
Па інфармацыі прэс-сакратара Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталлі Жывалеўскай, пацярпелы атрымаў вельмі цяжкія пашкоджанні, сярод якіх адкрыты пералом косткі чэрапу і закрыты пералом хрыбта.
57-гадовага мужчыну даставілі ў Наваградскі шпіталь, персанал якога і паведаміў аб здарэнні супрацоўнікам МНС.
Здарэнне хутчэй за ўсё будзе кваліфікавана як няшчасны выпадак.
Здымак з сайта http://112.by