Жаночы твар карупцыі ў Слоніме

|

27 злачынстваў знязаныя з прысваеннем маёмасці праз злоўжыванне службовым становішчам: жанчына, якая працавала судовым выканаўцай з 2004 па 2009 год скрала грошы па 175 выканаўчых дакументах на агульную суму 43 600 517 рублёў.

 

У службовыя абавязкі злачынцы ўваходзіла прымаць ад грамадзян грошы, якія часта заставаліся ў яе ўласнай кішэні.

Каб схаваць злачынства, жанчына складала фальшывыя акты аб тым, што спагнаць грошы з вінаватых няма магчымасці, і сама ставіла падробныя подпісы панятых.

 

Махлярка атрымала 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, пазней тэрмін пакарання быў скарочаны да 2 гадоў і 6 месяцаў.

 

Яшчэ 14 карупцыйных злачынстваў (хабарніцтва) здзейсніла кіраўніца слонімскага філіяла аднаго з банкаў.

Агульная сума хабару склала больш за 36 мільёнаў рублёў.

Банкір атрымлівала іх за вырашэнне пытанняў, звязаных з прадстаўленнем крэдытаў.

“Кліенты” хабарніцы прадстаўлялі фальшывыя даведкі аб заробку, з дапамогай якіх атрымлівалі крэдыты, а кіраўніца – грошы за паслугі.

 

Крымінальная справа знаходзіцца на разглядзе ў судзе.

 

Паводле http://gs.by/ru