Пачалася рэканструкцыя дома-помніка па вуліцы Э.Ажэшка
Год пабудовы помніка 1912 (па іншых звестках – 1904). Першапачаткова пабудаваны як аптэка пры гарадзенскім дабрачынным таварыстве, каля гэтага дома ў 1915 годзе паўстаў драўляны кінатэатр , які зараз не існуе. Для гарадзенскіх журналістаў гэты дом знамянальны тым, што ў 20-я гады мінулага стагоддзя ў ім існавала рэдакцыя «ECHO Grodzenskie».
Пра будынак і яго гістарычную карысць распавядае гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч:
– Для мене гэты дом ўяўляе дваякую каштоўнасць. Па-першае, гэта – частка ансамблю вуліцы Ажэшка. Без дадзенага будынку нельга ўявіць гэты бок вуліцы. Па-другое, будынак з’яўляеца прыкладам стылю «мадэрн». Тут нават пасля рэканструкцыі добра відаць драўляныя кансолі характэрныя для гэтага стылю. Што да рэканструкцыі, то я думаю, будынак зробяць больш-менш акуратна, таму што ён занесены ў спіс помнікаў.