«Адзін асобнік кніжкі я б падарыў Шапіру»

|

Унікальнае выданне рыхтавалася аўтарамі на працягу некалькіх год, цягам якіх была здзейснена тытанічная праца: энцыклапедыя змяшчае звесткі літаральна пра кожны будынак старога горада. Як сцвярджаюць аўтары, сярод якіх – Алесь Госцеў, Андрэй Вашкевіч, Андрэй Чарнякевіч, Віктар Саяпін, Ігар Трусаў, Ігар Лапеха, Янка Лялевіч – падобных выданняў не маюць нашы краіны-суседзі, што, безумоўна, робіць Гародні гонар.

 

“Мітынгуе” А.Вашкевіч

– Калі ў цэнтры старой Вільні налічваецца каля 8 тысяч старых будынкаў, а ў Празе – каля 30 тысяч, то ў Гародні лічба дасягае амаль 600! – распавядае гісторык А.Вашкевіч. – Гэта самы добра захаваны стары горад у краіне. Таму для іншых гарадоў страта аднаго старога дому можа прайсці незаўважна, у адрозненні ад нашага гораду. З гэтай прычыны мы ўпэўнены асабліва цаніць і сачыць за кожнай старой пабудовай ў Гародні.

 

– У энцыклапедыяў зазвычай вельмі шырокае кола чытачоў, – працягвае А.Чарнякевіч, – нам бы безумоўна хацелася, каб нашае выданне зацікавіла не толькі прафесіяналаў, але наогул усіх гарадзенцаў. Не ведаю, ці дазволяць мне рэдактары, але я б з задавальненнем падарыў па асобніку кніжкі і Сямёну Шапіру, і Барысу Казялкову, і Паўлу Латушку, і ўсім гарадзенскім рэктарам. Думаю, гэта было б варта зрабіць.

 

Нагадаем, што кніга «Ад Каложы да Фартоў: біяграфія гарадзенскіх вуліц» стала чарговым падарункам гораду ад выдаўцоў серыі «Гарадзенская Бібліятэка».

Фота Н.Крапівінай