Працоўны з Гродна падаў у суд на Дзмітрыя Уса

|

Пазоў пададзены ў Ленінскі суд Мінску. Емяльянчык просіць спагнаць з Уса (на здымку) два мільёны беларускіх рублёў. Ён хоча, «каб гэтыя людзі ізноў звярнулася да Еўразвязу, каб санкцый не было», а таксама «правучыць тых, хто заклікае да санкцый», паведамляе БТ. 

З сюжэту вынікае, што Дзмітрыю Усу абмежаваны выезд за мяжу.

Дзмітрый Ус 19 сакавіка звярнуўся з асабістым зваротам да Савета міністраў Еўразвязу і вярхоўнага прадстаўніка Еўразвязу па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

 

Ён лічыць, што санкцыі прывядуць да жорсткіх і хуткіх эканамічных і палітычных рэформаў, зменаў у сферы правоў чалавека і лібералізацыі Выбарчага кодэксу.

Былы кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус быў асуджаны на 5 з паловай гадоў за падзеі 19 снежня і адбываў тэрмін у Магілёўскай калоніі. У канцы мінулага года памілаваны і выйшаў на волю.

 

Дзмітрый Ус:

«Рэжым бярэ ў закладнікі эканамічна залежных ад яго людзей і прымушае іх рабіць тое, што яму выгадна.

У іх метады такія — могуць пазбавіць чалавека працы.

 Брудная гэта справа — калі людзей прымушаюць рабіць такія рэчы. Гэта ні да чаго добрага не прывядзе.

Рэжым, як клешч, які прысмактаўся да здаровага арганізму. Ён спрабуе любымі метадамі ўтрымацца…”.

Здымак з сайта http://n1.by