ТОЛЬКІ ПЕРАМОГІ

|

 

Удалымі атрымаліся выходныя для гарадзенскіх заўзятараў хакею і баскетбола. На пятае месца ў турнірнай табліцы Адкрытага чэмпіянату Беларусі ўзняліся хакеісты “Нёмана”.


Гэтаму паспрыялі дзьве хатнія перамогі над камандамі з Латвіі. 30 студзеня з лікам 5-2 гарадзенцы адолелі “Металургс” з Ліепаі, а 1 лютага з лікам 8-1 быў разбіты АСК-Огрэ. Баскетбалісткі “Алімпіі” двойчы перамаглі ў Гомелі дзяўчат з мясцовага БелГУТ (38:99 і 44:88). Другая гарадзенская дружына – “Вікторыя”, падзяліла перамогі з камандай брэсцкага ўніверсітэту 63:78 і 70:61. Не мелі клопатаў у гульнях з БНТУ і хлопцы з “Гродна-93”, якія ў гасцёх двойчы адолелі сталічную каманду 76:84 і 47:79.

В. Дрэма

Фота Я.Ванюкевіча