38 гродзенскіх беспрацоўных атрымалі субсідыі на адкрыццё ўласнай справы

|

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкаму  накіравала сродкі на субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай і рамеснай дзейнасці, піша region.ej.by .

 

Перад гэтым 30 беспрацоўных адвучыліся па праграме “Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці”.

 

Асноўныя віды бізнесу атрымальнікаў субсідый – аддзелачныя работы, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт вылічальнай тэхнікі, таксі, гандаль і рамесніцкая дзейнасць.

 

На сёння ў Гродне налічваецца амаль 15 тысяч прыватных прадпрымальнікаў.

 

Паводле http://www.region.ej.by

Здымак з сайта http://www.kurgan-city.ru