З сярэдзіны тыдня ў Гродне пацяплее
Як паведаміў “Твайму стылю” Аблгідрамет, сёння ўначы будзе яшчэ халодна: -3…-5, без ападкаў, слабы туман.
Днём 10 красавіка чакаецца +6…+8, без ападкаў, слабы няўстойлівы вецер.
Уначы 11 красавіка пераважна без ападкаў, вецер паўднёва-усходні, 4-9 м/с, тэмпература паветра -3…+2.
Днём паветра прагрэецца да 11-16 градусаў цяпла, пераменная воблачнасць, магчымыя парывы ветру да 14 м/с.
Уначы 12 красавіка маразоў ужо не будзе: 0…+5, пераважна без ападкаў.
Днём месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра +14…+19.
Паводле папярэдніх прагнозаў 13 красавіка ўначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ад +3…+8 уначы да +15…+20 днём.
14 і 15 красавіка характар надвор’я не зменіцца.
Дзённыя тэмпературы захаваюцца ў межах 14-19 градусаў цяпла. Начныя будуць падымацца ад + 4 да +9 у суботу, да +10 – у нядзелю.
У выходныя па тэрыторыі Гродзенскай вобласці месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы.
Здымак з сайта http://zhurnal.lib.ru