Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны”
Да ўдзелу ў конкурсе, які ладзіцца ў межах агульнаеўрапейскай кампаніі «Жывая Вясна» запрашаюцца і дарослыя, і дзеці.
Умовы простыя:
1. Вы назіраеце за прылётам птушак пасланак вясны (белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка),
2. Вы рэгіструеце сваё першае сёлетняе назіранне пералічаных вышэй відаў на сайце Жывой Вясны www.springalive.net (абавязкова пішыце свае імя і прозвішча),
3. Пасля рэгістрацыі на сайце www.birdwatch.by змяшчаеце ў раздзеле “Нашы назіранні” свае фота і відэа пералічаных вышэй відаў птушак і цікавыя гісторыі, звязаныя з назіраннямі за імі (напрыклад, з кім і дзе вы назіралі за птушкамі, як гэта было, нейкія яскравыя ўражанні і моманты, якія вам хацелася б паказаць і расказаць іншым аматарам прыроды).
Дзмітрый Вінчэўскі, адзін з арганізатараў:
– Для назіранняў абралі віды птушак, якіх лёгка распазнаць.
Вашыя першыя назіранні могуць адбыцца і праз тыдзень, і праз месяц пасля таго, як птушкі пасланкі вясны з’явіліся ў рэгіёне, гэта не важна. Важна, каб матэрыялы трапілі на конкурс да канца вясны.
Нас цікавяць цікавыя гісторыі, выпадкі, уражанні, звязаныя з назіраннямі.
Упершыню праводзім такі конкурс, каб заахвоціць да назіранняў за птушкамі і паказаць, што гэта можа быць цікава, выклікае шмат эмоцый.
Арганізатары конкурса папярэджваюць, што фота і відэа кладак і птушанят да ўдзелу не дапускаюцца.
Колькасць Гісторый ад аднаго ўдзельніка не абмежаваная.
З пытаннямі па размяшчэнні Гісторый Жывой Вясны звяртайцеся да мадэратара Яўгена Сліжа на эл.адрас tyteishi@gmail.com .
Падвядзенне вынікаў конкурса адбудзецца ў чэрвені. Пераможцы будуць вызначыя сярод дарослых назіральнікаў і дзяцей.
Аўтары лепшых гісторый, фотаздымкаў, відэа атрымаюць прызы (фотатавары на вызначаную суму ў адной з інтэрнэт-крамаў).
Здымак з сайта http://prosto-free.livejournal.com