За святочныя выходныя ў Гродзенскай вобласці згарэлі 4 чалавекі
У суботнюю раніцу ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі трапілі сужонкі-пенсіянеры з Скідзеля.
Бацькоў у задымленым доме знайшла дачка, калі вярнулася з начной змены. На ложку састарэлага мужчыны гарэла бялізна.
Дачка выцягнула бацькоў на вуліцу і выклікала хуткую дапамогу. Праз суткі мужчына памёр у бальніцы.
Пажар здарыўся, хутчэй за ўсё, з-за ягонага палення ў ложку.
Па гэтай жа прычыне загарэўся жылы дом і загінуў чалавек у вёсцы Пузікі Зэльвенскага раёна. Агонь знішчыў ложак, пашкодзіў сцены і столь, маёмасць. Цела гаспадара-пенсіянера знайшлі пажарныя.
У Лідзе ў нядзелю пажар толькі цудам абыйшоўся без ахвяр.
Вясёлая кампанія сабралася ў адной з кватэр на вуліцы Савецкай.
Добра пасвяткаваўшы, госці і гаспадар заснулі. Адзін з іх прачнуўся з-за паху гары і пабудзіў астатніх. Гэта дапамагло пазбегнуць чалавечых ахвяр у пажары, які таксама здарыўся з-за цыгарэты.
У вёсцы Прыдыбайлы ў нядзелю гарэў аднапавярховы дом (на здымку). Дым заўважылі суседзі і выклікалі выратавальнікаў.
Збіўшы полымя, супрацоўнікі МНС знайшлі на падлозе мужчыну без прыкмет жыцця – знаёмага гаспадара. Агонь пашкодзіў канапу, пасцельную бялізну, сцены.
Гаспадар дома не пацярпеў: напярэдадні ён быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання за ўхіленне ад уплаты аліментаў.
Здымак з сайта http://112.by