Дзяржаўны памежны камітэт плануе захады па скарачэнні чэргаў на мяжы

|

 Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі на пасяджэнні Прэзідыўма Саўміну адзначыў:

 

–          Пункты пропуску павінны стаць тым месцам, дзе здзяйсняецца кантроль наяўнасці дзейсных дакументаў, а не месцам узымання разнастайных плацяжоў, захоўвання тавараў, атрымання сэртыфікатаў і гэтак далей.

У сувязі з гэтым ён прапанаваў прыняць меры па скарачэнні кантрольных службаў у пунктах пропуску і перадачы іх функцый мытным органам і органам памежнай службы.

 

Дзяржаўны памежны камітэт гатовы ўзяць на сябе функцыі транспартнай інспекцыі па кантролі за наяўнасцю дамовы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.

Акрамя таго, органам памежных службаў прапанавана перадаць паўнамоцтвы па кантролі за тэхнічным станам транспартных сродкаў.

Паводле Ігара Рачкоўскага, інфраструктура ў аўтадарожных пунктах пропуску сёння не заўсёды здольная забяспечыць камфортнае перасячэнне мяжы з-за чэргаў.

Галоўная іх прычына – дынамічны рост пасажырскай і транспартных плыняў, якія пакуль стрымліваюць меры па абмежаванні вывазу паліва.

 

“З яго адменай рост плыняў транспарту ўзрасце на парадак, – сказаў Ігар Рачкоўскі. – Паказчык па пропуску грамадзян праз дзяржмяжу можа дасягнуць 30 мільёнаў чалавек у год. Для шмат каго перасячэнне дзяржмяжы становіцца асноўным відам заробку”.

 

Прагназуецца павелічэнне пасажырскага патоку і транспартных сродкаў на літоўскім накірунку. Няўная колькасць міжнародных пунктаў пропуску не дазволіць забяспечыць іх пропуск.

У сувязі з гэтым Дзяржаўны памежны камітэт прапануе разгледзіць магчымасць змены статуса і рэжыму працы асобных пунктаў пропуску на літоўскім напрамку.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак з сайта http://telegraf.by