Лідскае шэсце супраць АЭС
Юнакі ішлі па горадзе з расцяжкай “НЕ новым Чарнобылям!” у супрацьгазах і рэспіратарах ды раздавалі ўлёткі.
Калі шэсце завярнула ў двары па вуліцы Кірава, да ўдзельнікаў падбеглі міліцыянты і затрымалі Ганну Бунько, Яўгена Скрабца, Яўгена Рудога нібыта за тое, што тыя пераходзілі дарогу ў недазволеным месцы.
Нейкі час апрача іх у лідскім пастарунку знаходзіліся паплечнікі Вадзім і Стас.
“Мы падышлі ў пастарунак пацікавіцца, на якой падставе затрымалі нашых сяброў і ці хутка адпусьцяць, але замест тлумачэнняў нам таксама загадалі сядзець тут, аднак у хуткім часе нас адпусцілі” – паведаміў маладафронтавец Вадзім Бароўскі.
На астатніх склалі пратаколы па артыкулу 23.24 – парушэнне права пікетавання.
Каля адзінаццатай вечара (затрыманне адбылося ля паловы восьмай) адпусцілі ўсіх, акрамя Яўгена Скрабца, у якога знайшлі пастанову суда з-за пікета ў Берасці. Яго адвезлі ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.
У нядзелю ў другой палове дня стала вядома, што Яўгена Скрабца прысудзілі да 1 сутак абмежавання волі.
Астатнім затрыманым хучэй за ўсё дадуць штрафы.
Фота: mflida.org