Дырэктар “Кансэнта” выйшаў з СІЗА

|

Дырэктару прадпрыемства пасля сканчэння чарговага этапу расследвання змянілі меру ўтрымання і 4 красавіка перавялі пад хатні арышт.

Абвінавачаны працягвае настойваць на сваёй невінаватасці, а абарона – на зняцці ўсіх абмежаванняў волі.

 

Былы  кіраўнік расійска-беларускага СТАА “Кансент” абвінавачваецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, і ў крадзяжы грашовых сродкаў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры.

Разгляд  справы пачаўся ў маі мінулага году.

 

Пацярпелымі па справе прызнаныя больш за 200 жыхароў Гродна, якія ўнеслі свае грашовыя сродкі на будаўніцтва кватэр.

 

Калі віна Андрэя Лушча будзе даказана, яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці па адным артыкуле КК, да 10 гадоў – па другім.