Касмадром на ўскрайку Гродна

|

Самыя відовішчныя мерапрыемствы пройдуць у суботу, у другой палове дня: будзе адбываццаа запуск паменшаных копій сапраўдных ракет, а таксама радыёкіраваных мадэляў ракет. Як правіла, яны паднімаюцца на вышыню 50-100 метраў і вядуць сябе як сапраўдныя – гучна шумяць і пускаюць дым.

 

У рамках спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні «Адкрыты Кубак г.Гродна – 2012» у суботу і нядзелю адбудзецца Першынство Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў, Чэмпіянат Гродзенскай вобласці і этап Кубка БФА (Беларускай федэрацыі арыентавання). Вынікі спаборніцтваў у спрынтэрскай дыстанцыі пойдуць у залік сусветнага рэйтынгу IOF (Міжнароднай федэрацыі арыентавання).

 

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць ОСО «Беларуская федэрацыя арыентавання», аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама і клуб спартыўнага арыентавання «Кронан». За прызы Кубка пазмагаюцца больш за 500 удзельнікаў ад 6 да 75 гадоў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы. Па выніках спаборніцтваў вызначацца пераможцы ў асабістым і камандным заліках у кожнай узроставай катэгорыі.