Да 2015 года ў Беларусі плануецца пабудаваць 30 ГЭС

|

Паводле дзяржаўнай праграмы будаўніцтва ў 2011-2015 гадах у Беларусі павінны быць уведзены ў эксплуатацыю 33 ГЭС агульнай магутнасцю 102,1 МВт.

 

Тры невялікіх гідраэлектрастанцыі запрацавалі летась.

Працягваецца будаўніцтва найбольш магутных Полацкай (23МВт) і Віцебскай (40МВт) ГЭС.

 

Паводле намесніка начальніка упраўлення стратэгічнага развіцця “Белэнерга” Віталя Сабко, вырашаецца пытанне стварэння каскадаў ГЭС: на Заходняй Дзвіне у складзе Бешанковіцкай і Верхнядзвінскай ГЭС, на Дняпры ў складзе Аршанскай, Шклоўскай, Магілёўскай і Рэчыцкай ГЭС.

 

Калі ўсе планы здзейсняцца, беларускія гідраэлектрастанцыі будуць выпрацоўваць 805,5 млн.кВт/г.

 

На сёння ў Беларусі працуе 41 ГЭС агульнай магутнасцю 16,1 МВт – каля 3% ад патэнцыялу.

Самай магутнай ГЭС з’яўляецца Асіповіцкая (магутнасць 2,175 МВт).

Патэнцыйная магутнасць усіх водатокаў Беларусі складае 850 МВт.

 

 

Электраэнергіі, якую будзе выпрацоўваць ужо амаль дабудаваная Гродзенская ГЭС хопіць, каб забяспечыць электрычнасцю ўсе шматпавярховікі Гродна. Вышыня плаціны – 33 метры.

Для працы ГЭС будзе створана водасховішча даўжынёй 40 км.

 

Паводле http://naviny.by

Здымак з сайта http://energobelarus.by