У Гродна едзе рэжысёр авангарднага кіно з Канады

|

Канадскі рэжысёр прыехаў у Беларусь на запрашэнне Руху kinaklub.org пры падтрымцы міжнароднага фестывалю Cinema Perpetuum Mobile.

Ён прадстаўляе серыю кіналекторыяў Інстытуту каардынацыі і прапаганды эксперыментальнага кіно (ICPCE, Монрэаль, Канада) ў Мінску, Гомелі, Мазыры, Віцебску і Гродне.

 

Гродзенскія арганізатары імпрэзы – Кальянная №4 і грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.

 

Пьер-Люк Вайянкур прывязе праграму пад назвай “OF VERTIGO & RUINS. REFRACTIONS IN AVANTGARDE CINEMA”.

Сюды ўваходзяць 8 стужак васьмі розных рэжысёраў агульным працягам 114 хвілін.

 

Пачатак прагляду ў 19.00.

Уваход  бясплатны.