Пара школьных пабораў

|

У сярэднім атрымліваецца, што кожны клас мусіць сабраць прыкладна па міліёну “на іспыты”. Кветкамі ды печывам можна заваліць пры такіх грошах не тое што экзаменатараў, але і ўсіх чыноўнікаў ад адукацыі, якія пакуль аніяк на такія з’явы не рэагуюць.

Дарэчы, у некаторых беларускіх гарадах сёлета афіцыйна забаранілі збіраць “на кветкі” для экзаменатараў. У Барысаве аддзел адукацыі нават даслаў у школы адпаведны ліст.

Дадатковыя грошы спатрэбяцца сем’ям выпускнікоў таксама на выпусныя вечарыны (сукенкі ды касцюмы для дзяцей, арэнда месцаў правядзення вечарын і г.д.). Як стала вядома “Твайму стылю”, многія гарадзенскія кавярні ды рэстараны ўжо маюць замовы на арганізацыю такога кшталту імпрэзаў.

А вось у Мінску ўлады забаранілі правядзенне выпускных вечарын у рэстаранах і кавярнях. Ладзіць такія сустрэчы можна будзе толькі ў школах.