3 чалавекі загінулі, 9 параненыя на дарогах Гродзенскай вобласці ў апошнія дні

|

Каля 17 гадзін на 184 кіламетры трасы “Мінск-Гродна” адбылося лабавое сутыкненне “Тайоты Ленд-Крузер” і “Опеля Астра”.

59- гадовы кіроўца першай машыны па незразумелых пакуль прычынах выехаў на паласу сустрэчнага руху.

 

У салоне “Опеля” акрамя 32-гадовага кіроўцы ехалі ягоныя жонка, дачка, бацькі і сястра жонкі.

Сямёра ўдзельнікаў аварыі дастаўлены ў шпіталь. 53-гадовы мужчына памёр у рэанімацыі.

 

У ноч з пятніцы на суботу на трасе “Мінск-Гродна” на пад’ездзе да Гродна жыхар Скідзеля на “БМВ”  збіў 43-гадовага гродзенца, які, не абазначаны флікерам, ішоў па ўзбочыне. Пешаход загінуў на месцы.

У ноч з суботы на нядзелю  “Фальксваген Гольф” непадалёк ад Ліды наехаў на пенсіянера, што нечакана з’явіўся на дарозе. Мужчына памёр у бальніцы.

 

Каля вёсці Хрулі Лідскага раёна пад колы грузавіка трапіў веласіпедыст.

Жыхар в.Заполле ехаў на ровары па левым ускрайку гравійнай дарогі.

Ён рэзка павярнуў управа менавіта ў той момант, калі побач у спадарожным кірунку праязджала “Газэль”.

Ровар ударыўся ў левае кола машыны, мужчыну адкінула назад.

З траўмамі мужчына трапіў у шпіталь. Утрыманне алкаголю ў яго крыві перавысіла норму ў 2 разы.

 

У Слонімскім  раёне каля Жыровічаў 25-гадовы жыхар Слоніма не ўтрымаў матацыкл на закругленні дарогі і таксама змешчаны ў шпіталь, а 44-гадовы гродзенец трапіў пад колы аўтамабіля (а затым у шпіталь), калі пераходзіў дарогу на чырвонае святло.

 

Паводле http://gaigrodno.by