Аматары вольнага праграмнага забеспячэння сустрэнуцца пад Гродна
Мэтай сустрэчы з’яўляецца абмен вопытам паміж спецыялістамі па праектаванню, распрацоўцы, укараненню, суправаджэнню і развіццю рашэнняў open source, а таксама прыцягненне больш шырокіх колаў IT-супольнасці да публічнага дыялогу пра магчымасці свабоднага праграмнага забеспячэння, пра праблемы, якія паўстаюць падчас ягонай інтэграцыі, і спосабах іх вырашэння. Першае такога кшталту мерапрыемства пад Гродна адбылося ў 2005 г. Удзел у ім бралі тады больш як 80 распрацоўнікаў, інтэгратараў і карыстальнікаў Linux з Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны.
Арганізатарам LVEE 2009 з’яўляецца Minsk Linux Users Group пры падтрымцы актывістаў з Гродна і Брэста.
Дадатковую інфармацыю пра мерапрыемства і магчымасці ўдзелу ў ім шукай тут – http://lvee.org/be/conference
Пра тое, што такое Лінукс – чытай тут: http://lvee.org/be/conference/linux
На здымку: сустрэчы пад Гродна – гэта яшчэ і добры адпачынак у прыемнай кампаніі.
Фота: http://lvee.org/be