Міліцэйскі УАЗ у Гродне трапіў у аварыю з смяротным зыходам
Аўтапатруль па радыёстанцыі прыняў паведамленне пра здарэнне ў раёне рэстарана “Вясёлка” і накіраваўся туды, каб дапамагчы сваім калегам.
Машына рухалася з уключанымі маячкамі і гукавой сігналізацыяй.
У раёне кальцавой развязкі каля радзільнага дому УАЗу стварыў перашкоду іншы транспартны сродак.
Каб пазбегнуць сустыкнення, кіроўца міліцэйскай машыны вырашыў манеўраваць.
У складаных умовах надвор’я УАЗ занесла і ён ударыўся ў апору асвятлення.
Кіроўца і два пасажыры з траўмамі дастаўленыя ў шпіталь. Адзін з іх, 1973 года нараджэння, ад пашкоджанняў памёр.
Па факце здарэння праводзіцца службовая праверка.
Паводле http://gaigrodno.by
Здымак з сайта http://s13.ru