Анжаліку Борыс прымаюць на дзяржаўным узроўні

|

Абодва бакі выказалі спадзяванне, што візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан можа змяніць стаўленне беларускіх уладаў да польскай меншасці ў нашай краіне.

Кожны кантакт прыносіць нейкія пазітыўныя змены. Чакаем, што будуць пазітыўныя вынікі і гэтага спаткання – адзначыла ў інтэрв’ю польскім журналістам сп-ня Борыс.

Міністр замежных справаў Польшчы, у сваю чаргу, адзначыў, што “Апостальская сталіца мае вялікі досьвед наварочвання грэшнікаў на добры шлях“.

Сідорскі запэўніў Анжаліку Борыс, што польскі ўрад будзе надалей дамагацца, каб польская меншасць у Беларусі валодала б усімі грамадзянскімі правамі ў адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі.

У час візіту ў Польшчу Анжаліка Борыс адчыніла ў нядзелю ў Быдгашчы выставу “20 год дзейнасці Саюзу палякаў у Беларусі”.

Год таму гэтая выстава дэманстравалася ў Еўрапейскім парламенце.

На здымку: Анжаліка Борыс і Радаслаў Сікорскі.

Фота: Tymon Markowski/AG