Гарадзенскі абласны суд пакінуў прысуд Лінкусу без зменаў
Калегія абласных судздзяў не задаволіла хадайніцтва з боку пацярпелага — узяць Лінкуса пад варту адразу ў залі суду.
У судзе Лінкус ізноў цалкам не прызнаў сваёй віны і настойваў на тым, што ў судзе першай інстанцыі яго справу разгледзелі неаб’ектыўна і павярхоўна.
Аднак калегія Гарадзенскага абласнога суду палічыла яго довады беспадстаўнымі. У судовым паседжанні браў удзел пацярпелы Сяргей.
Яшчэ да гэтага працэсу актывісты грамадзянскай кампаніі «Наш дом» распавядалі, як Лінкус, яшчэ працуючы ў Менску, затрымліваў актывістаў апазыцыі, здзекаваўся і пагражаў, ужываў сілу ня толькі да мужчын, але і да жанчын.