Дзяўчынка з дапамогай каменчыка і цвіка “размалявала” 14 машын

|

Пацярпелыя пачалі звяртацца ў міліцыю ў пачатку красавіка.

На капоце, дзвярах аўто былі  выдрапаныя незразумелыя сімвалы і малюнкі, а ў некаторых выпадках непрыстойныя надпісы.

Прааналізаваўшы малюнкі і надпісы, супрацоўнікі Ленінскага раённага аддзела міліцыі Гродна прыйшлі да высновы, што шкодзіць дзіця ці падлетак.

 

Абыходзячы двары, аператыўнікі звярнулі ўвагу на дзяўчынку з каменчыкам у раках.

Дзіця вымалёўвала на асфальце  незразумелыя фігуркі.

 

Параўнаўшы малюнкі з выявамі на пашкоджаных машынах, супрацоўнікі міліцыі пачалі назіраць за дзяўчынкай.

Праходзячы побач з машынай, яна пакінула на кузаве выразную драпіну. Тут “мастачку” і затрымалі.

 

У прысутнасці бацькоў дзяўчынка распавяла, што вельмі любіць маляваць. Яна паспела “абмаляваць” каменчыкамі і цвікамі 14 аўто.

 

Заплаціць немалую суму за задавальненне дачкі давядзецца бацькам.

А супрацоўнікі міліцыі раяць аўтаўладальнікам паркаваць машыны не ў дварах, а на платных аўтастаянках.

 

 

Паводле http://uvd.grodno.by

 

Здымак з сайта http://pda.privet.ru