За размяшчэнне парнаграфічных фота ў інтэрнэце асуджаны гродзенскі кіроўца
У альбоме ён размясціў парнаграфічныя здымкі, якія знайшоў у віртуальнай прасторы.
Іх паспелі праглядзець іншыя карыстальнікі, але хутка гродзенец трапіў у поле зроку міліцыі.
Крымінальную справу разглядаў суд Кастрычніцкага раёна. Мужчына прызнаны вінаватым у захоўванні з мэтай рэкламавання і рэкламаванні парнагафічных матэрыялаў у інтэрнэце.
Гродзенец асуджаны да пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады з адтэрміноўкай пакарання на год.
Аналагічныя злачынствы ў апошні час не рэдкія. Людзі не разумеюць, што, размясціўшы для доступу альбо разаслаўшы знаёмым парнаграфічныя фотаздымкі, робяцца злачынцамі.
Крымінальны Кодэкс прадугледжвае за такія дзеянні пакаранне ад 2 да 4 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле http://grodnonews.by
Здымак з сайта http://region4.by