На пажары ў Гродне загінулі пацук і тры каты

|

На пах дыму звярнулі ўвагу працаўнікі мантажнай арганізацыі, занятыя на рамонце аднаго з жылых блокаў.

 

Спачатку яны спрабавалі змагацца з агнём у пакоі з дапамогай вогнетушыцеля, але не здолелі даць рады і выклікалі выратавальнікаў.

 

Тыя не дазволілі пажару выйсці за межы пакою.

 

Агонь пашкодзіў мэблю. Гаспадароў жытла і іх маленькіх дзяцей дома не было.

Нажаль, хатні пацук і каты, што жылі ў сям’і, не вытрымалі высокай тэмпературы і моцнай канцэнтрацыі дыму.

 

Па папярэдніх звестках, пажар узнік з-за няспраўнай электрычнай разеткі.

 

Паводле http://112.by