У Гродне каштоўныя дрэвы знішчаюць паводле заканадаўства

|

У рэканструяваных будынках 1926 года размесцяцца аднакватэрны і чатырохкватэрны жылыя дамы і дапаможныя збудаванні. Будаўнічыя працы павінны скончыцца да лета.

 

Паводле праекта неабходна выдаліць 32 дрэвы, у тым ліку частку грабавай алеі.

 

Гэтым разам ніякіх грамадскіх абмеркаванняў не праводзілася нават дзеля галачкі.

Аказваецца, заканадаўства дазваляе рубіць дрэвы без  уліку  меркаванняў грамадзян.

 

Калі  праект прадугледжвае  вырубку дрэваў, то замоўнікі будаўніцтва не павінны праводзіць грамадскія слуханні, – распавёў карэспандэнту  «Ежедневника»  начальнік гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Лубін. – Праўда, мусіць  быць праектна-сметная дакументацыя, зацверджаная ў вызначаным парадку.

 

Гэта дазваляе артыкул 37 Закона РБ “Аб раслінным свеце”.

У такіх выпадках супрацоўнікі інспекцыі могуць даведацца пра вырубку ўжо постфактум, як гэта і адбылося з дрэвамі па вул.Свярдлова.

Так можа здарыцца на любым аб’екце, які будуецца паводле праекта.

 

Па дрэвах, якім пагражае выдаленне без складання аб’екта, у Гродне па-ранейшаму будуць праходзіць грамадскія абмеркаванні.

Хаця тое, якім чынам гэтыя “абмеркаванні” апошнім часам праводзяцца, нічога акрамя абурэння ў неабыякавых грамадзян не выклікае.

 

Грамадскае аб’яднанне “Экадом” і экалагічнае таварыства “Зялёная сетка” рыхтуюць прапановы пра ўнясенне ў заканадаўства зменаў, накіраваных на пашырэнне ўдзелу грамадскасці ў прыняцці экалагічных рашэнняў і павышэнне ахоўнага статусу зялёных зон.

 

На сёння, вынікі няхай недасканалых грамадскіх абмеркаванняў маюць рэкамендацыйны характар.

Да таго ж, паводле юрыста ў галіне экалагічнага права “Зялёнай сеткі” Рыгора Фёдарава, піша www.naviny.by, грамадскія абмеркаванні патэнцыйна небяспечных для экалогіі праектаў праводзяцца “занадта позна”, калі праект ужо амаль цалкам узгоднены з усімі зацікаўленымі і ўнесці змены ў яго практычна немагчыма.

 

Разам з тым усе заўвагі грамадскасці разглядаюцца з пункту гледжання іх адпаведнасці заканадаўству.

“Калі заўвагі не грунтуюцца на парушэннях заканадаўства праекціроўшчыкамі, то гэтыя заўвагі адмятаюцца, – кажа Фёдараў. – Фактычна грамадскасць павінна быць яшчэ адным праваахоўным органам, які адлоўлівае парушэнні пасля ўсіх астатніх органаў”.

 

Між тым, роля грамадскасці зусім не ў тым, каб вышукваць у праекце юрыдычныя недакладнасці, зазначае юрыст.

 

Паводле «Ежедневника»,  www.naviny.by

Здымак «Ежедневника»