Заўтра ў Гродне да +20
Сёння ўначы гродзенскія сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е, без істотных ападкаў.
Вецер паўднёва-усходні, 3-8 м/с, тэмпература паветра +5…+7.
21 красавіка паветра прагрэецца да +18…+20, раніцай слабы туман, воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў.
На значнай тэрыторыі вобласці чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы падчас якіх парывы ветру могуць узмацніцца да 14 м/с.
У нядзелю і панядзелак характар надвор’я істотна не зменіцца.
Уначы месцамі, днём па большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер няўстойлівы 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы 6-11, днём 13-18 градусаў цяпла.
Здымак http://obozrevatel.com