Сяргей Магонаў: “Суддзя парушае заканадаўства”

|

У лісце прадстаўнікі суда просяць падаць у суд статут “Экадома”, а саму заяву пакідаюць без зруху.

 

 

Нагадаем, што зыскавая  заява перададзена  ў суд Лідскага раёна 2-га красавіка.

Грамадзяне, а гэта Сяргей Трафімчык і прадстаўнікі грамадскага Аб’яднання «Экадом», патрабуюць спыніць будаўніцтва ў горадзе шкоднай  вытворчасці.

Яны спасылаюцца на Орхускую канвенцыю  і  патрабуюць ад завода правядзення грамадскіх слуханняў па факце будаўніцтва.

 

Адказ з суда Лідскага раёна каментуе Сяргей Магонаў, юрыст Охрускага цэнтра:

 

«У дадзеным выпадку ўсё проста – прадпрыемства парушыла Охрускую канвенцыю.

І суду вельмі непрыемна займацца дадзенай справай.

Яны імкнуцца зацягнуць яе, і іх адказ проста «высмактаны з пальца».  Збіраюся напісаць заяву на суддзю, – ён парушае заканадаўства, і вышлю ім копію статуту «Экадому», хоць па законе ім дастаткова выпіскі з яго ».

 

Сяргей Трафімчык лічыць, што адказ суда – гэта  “субьектыўны падыход  да справы з боку суда”.

Гісторыя з будаўніцтвам цэха па выпуску шклаваты цягнецца ў Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў, і толькі сёлета  грамадскія актывісты пачалі спрабаваць «змагацца» з прадпрыемствам пры дапамозе беларускага суда.

 

Да гэтага прадстаўнікі прадпрыемства проста адмаўляліся мець зносіны з прадстаўнікамі жыхароў горада.

 

Права на набыццё інфармацыі пра будаўніцтва шкоднай вытворчасці шклозаводам «Нёман», жыхары Бярозаўкі атрымалі праз суд, які адбыўся 6-га сакавіка ў Лідзе.