Выстава майстра фота ў “Крызе”

|

Карэльскія краявіды, беларускія рэкі і польскія горы адлюстраваныя  на фотаздымках сваеасаблівага стылю.

 

Пра аўтара распавядалі гарадзенскія майстры кадра.

Адны вучыліся на працах Васільева, другія ставілі Васільева ў прыклад маладому пакаленню творцаў.

Па словах Аляксандра Ласмінскага, кіраўніка народнага фотаклуба “Гродна”, Васільеў стаў той прыступкай, з якой распачаўся гродзенскі фотаклуб.

 

Адну з сваіх прац  Юрый Васільеў падарыў Юрасю Мацко, заснавальніку галерэі “Крыга”, які ў дзень адкрыцця выставы адзначаў дзень народзінаў.

 

 

Здымкі  Юрыя Валільева будуць экспанавацца ў галереі “Крыга” да 30 красавіка.

 

 

Здымкі аўтара