Гарадзенскіх праваабаронцаў затрымалі на мяжы
Асаблівую цікавасць мытнікаў выклікалі кніжкі «Наша Вясна» ды фотаальбомы, прысвечаныя палітвязням і судовым працэсам пасля Плошчы-2010.
Таксама былі сканфіскаваныя два дыскі з фільмам «Прычына смерці – прочырк».
Усе матэрыялы зараз скіраваныя на экспертызу, якая вызначыць іх далейшы лёс.
Сёння любая кніжка непадуладнага зместу з’яўляецца для рэжыму своеасаблівай бомбай, – каментуе праваабаронца і публіцыст Уладзімір Хільмановіч, – такія выпадкі здараліся і раней.
Зазвычай літаратуру вызнаюць «экстрэмісцкай» і знішчаюць.
Хаця былі і іншыя выпадкі: аднаго разу сканфіскаваны тыраж газеты «Ніва» палічылі таварам і… выкінулі ў бераставіцкім універмазе ў якасці «канфіскату».
Застаецца хіба толькі чакаць сапраўды арыгінальных паводзінаў ад сілавікоў напярэдадні «Чарнобыльскага шляху», а таксама накладу «Нашай вясны» ў краме канфіскату па К.Маркса…