Дзе пошта?

|

Супрацоўнікі польскага міністэрства замежных спраў, якія па службовых справах накіроўваліся на Беларусь і мелі намер наведаць Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гродна, былі затрыманыя на мяжы беларускімі мытнікамі, якія пажадалі правесці вобшук службовага аўтамабіля дыпламатаў.

Пасля 12-гадзінных перамоваў і пратэсту польскіх дыпламатаў, мытнікі абшукалі аўтамабіль і канфіскавалі дыпламатычную пошту.

Прадстаўнікі мытнага камітэта і памежных войскаў ад каментароў пакуль устрымліваюцца, спасылаючыся на тое, што ім нічога невядома пра канфлікт на беларуска-польскай мяжы.

Паводле Газэты Выборчай, Міністэрства замежных спраў Польшчы раследуе інцындэнт, але не мае намеру даваць яму шырокі розгалас.

Паводле Радыё Рацыя