Рок-байк-фэст “Хавайся ў бульбу” пройдзе на турбазе ў 35 км ад Гродна
Сёлета мерапрыемства пройдзе на тэрыторыі турбазы “Хімік” ААТ “Гродна Азот” на беразе возера Белае.
Для пражывання гасцей фэсту арганізатары прапануюць нумары ў корпусе, летніх доміках, катэджах.
Вольныя месцы (ад 10 да 20 у.а. у суткі на чалавека) яшчэ ёсць. Па пытаннях рэзервацыі звяртайцеся +375 29 589-81-83 Паша (Матвей)
Па апошніх звестках арганізатары чакаюць каля 400-450 матацыклаў.
У праграме – прэзентацыя фотапраекта “Партрэт байкера”, боды-арт, атракцыёны для дзяцей і дарослых, электронны і механічны тыры, конкурсы, звязаныя з матацыкламі, разлічаныя на саміх байкераў і наведвальнікаў фэсту.
Пры належным надвор’і фірма “АВС” зможа арганізаваць пад’ём людзей на паветраным шары.
Але галоўным арганізатары фэсту лічаць магчымасць для байкераў розных краін сустрэцца з сябрамі, разам правесці час.
На сёння праграма фэсту выглядае такім чынам:
27 красавіка
-Премия
-Iguana Tess
-Любимая Вредная Привычка
-Sciana
-Rolliks
-TerraKod
28 красавіка
-Mind Prisoner
-Klan
-Доноры Мозга
-Drum Ecstasy
-Дай Дарогу
-Rili Dope
-Прэзентацыя фота-выставы Сяргея Марозава «Партрэт байкера»
Уваход на 1 дзень – 50 тысяч рублёў, на 2 дні – 80 тысяч рублёў для пешаходаў. Для матацыклістаў і пасажыраў кошт на ўсе дні – 50 тысяч.
Здымак з сайта http://motobycom.narod.ru