Другая акцыя супраць аўстрыйскага банка Raiffaisen Bank

|

Каля галоўнага офіса Raiffaisen Bank Polska у Варшаве адбылася акцыя супраць спансавання дыктатарскага рэжыму ў Беларусі. Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Польшчы раздавалі ўлёткі з інфармацыяй аб дзейнасці канцэрна ў адносінах з “Прыёрбанкам” мінакам, наведвальнікам і работнікам Raiffaisen Bank Polska.

 

Акрамя таго, у працэсе акцыі былі выкарыстаныя плакаты, якія наглядна паказваюць, на што пускае грошы беларускі ўрад. Акцыя доўжылася каля 15 хвілін, пасля чаго да пікетоўшчыкаў выйшаў прадстаўнік канцэрна і, выслухаўшы патрабаванні тых, хто сабраўся, паабяцаў урэгуляваць сітуацыю. Нагадаем, што 16-га красавіка падобная акцыя ўжо праходзіла ў тым жа месцы.