Дзесяткі адзінак кантрабанднай вопраткі знойдзены каля Каробчыц
Гэтым разам тавар падабралі не тыя, каму ён прызначаўся. 260 дзіцячых шапак, болш за 10 пар жаночага абутку і 10 купальнікаў знайшлі гродзенскія памежнікі.
Кошт кантрабанды склаў больш за 13 мільёнаў рублёў.
На наступны дзень оптавую партыю нелегальнага трыкатажу спрабавалі ўвезці ў Беларусь невядомыя ў цягніку “Вільнюс-Масква”.
334 жаночыя блузкі розных мадэляў, памераў і колераў знайшлі смаргонскія памежнікі на верхняй паліцы аднаго з купэ.
Нелегальны тавар каштуе больш за 50 мільёнаў рублёў.
Гаспадара кантрабанды знайсці не ўдалося.
Вопратка перададзена супрацоўнікам Ашмянскай мытні.
Паводле http://gpk.gov.by