Сацыяльная адказнасць бізнеса? Цалкам рэальна!

|

Аднак для ўдзелу ў ім прыязджаюць не толькі беларускія спецыялісты. У фестывалі ўдзельнічаюць прадстаўнікі найбуйнейшых камунікацыйных агенцтваў з краін Еўропы і СНД. Напрыклад, у гэтым годзе ў ім прынялі удзел прадстаўнікі больш чым з 20-ці краін. Багатая конкурсная праграма (11 конкурсаў, кожны з якіх уключае ў сябе вялікую колькасць намінацый), навукова-даследчая частка, шэраг майстар-класаў семінараў у сферы маркетынга, рэкламы ды брэндзінга – фестываль прайшоў ярка і насычана.

 

У конкурснай праграме былі прадстаўлены розныя сферы рэкламы – ад друкаванай да кінарэкламы, ад вонкавай і інтэрнет-рэкламы да медыа і сацыяльна значных праектаў. Пра апошнія хацелася б паразмаўляць трохі асобна, тым больш менавіта ў гэтай частцы конкурса і прымала удзел гродзенскае сумеснае прадпрыемства ЗАТ «Біган» са сваім праектам «Патрэбныя паштоўкі».

 

Гэтае прадпрыемства было заснавана ў 2001 годзе і з’яўляецца першым і адзіным вытворцам шматслойнай абалонкі для кілбасных вырабаў у нашай краіне. Аб сацыяльнай адказнасці бізнеса чамусьці ў нас мала размаўляюць і яшчэ менш пішуць. Але гэта не значыць, што беларускія прадпрыемства не займаюцца добраахвотным укладам сродкаў ў развіццё грамадства.

 

Сацыяльная адказнасць – гэта ў першую чаргу этычны прынцып, якім павінна кіравацца любая кампанія. Ужо даўно вядома, што развіццё грамадаства і рост прадпрымальніцтва ўзаемазвязаныя. Як казаў Дэвід Пакард, заснавальнік карпарацыі Hewlett Packard: «Шмат хто памылкова лічыць, что мэта існавання любой кампаніі – рабіць грошы. Аднак, негледзячы на тое, што грошы – важны вынік працы, мы прыйшлі да высновы: група людзей становіцца тым, што мы называем кампаніяй, каб атрымаць магчымасць калектыўна здзейсніць тое, што не па сілах адзіночкам, – унесці ўклад у жыццё грамадства».

 

Сучасныя прадпрыемства прымаюць рашэнні, базуючыся не толькі на фінансавых і эканамічных фактарах, але і сацыяльных, экалагічных і іншых наступствах іх дзейнасці. Думаць пра сацыяльны аспект працы стала так званым мэйнстрімам. Сучаснасць дыктуе новыя формы для бізнеса, і сумесная праца прадпрыемства і грамадства ўжо нікога не здзіўляе. Станоўчым прыкладам у нашым рэгіене і можа служыць сацыяльна-арыентаваная праца СП ЗАТ «Біган». Аб праекце «Патрэбныя паштоўкі» я паразмаўляла з яго аўтаркай, незалежнай кансультанткай па маркетынгу Вольгай Гаўрылік.

 

align=”left” >– Што гэта за праект? На каго ён разлічаны?

– Усе мы ведаем, як цяжка людзям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця сацыялізавацца ў нашым грамадстве, знайсці працу ці хаця б які-небудзь занятак і адчуць сябе патрэбнымі. Памятаючы пра гэта, быў прыдуманы гэты праект. На дадзены момант ён разлічаны на хлопцаў і дзяўчат з цэнтра дзённага знаходжання інвалідаў.

 

– А як практычна рэалізоўваецца праект?

– У будынку нядзельнай школы Уладзімірскай царквы юнакi збiраюцца, каб зрабiць паштоўкі. Усе яны з’яўляюцца падапечнымі валанцераў «Маладзёвага брацтва» пры царкве. Каардынатар праекта Чарапанава Кацярына атрымлівае заяўку ад кампаніі на пэўную колькасць паштовак, якая зараз патрэбна. Яна набывае ўсе патрэбныя матэрыялы. З дапамогаю валанцёраў і сваіх бацькоў юнакі вырабляюць паштоўкі, якія потым будуць выкарыстоўвацца прадпрыемствам у якасці сувеніраў і падарункаў партнёрам, а таксама на розных выставах. Першым такім «заказам» былі паштоўкі для супрацоўнікаў і сталых кліентаў «Бігана» да 23 лютага і 8 сакавіка. Раней прадпрыемства замаўляла на гэтыя святы нейкую друкаваную прадукцыю ў тыпаграфіі, а зараз вырашыла даць шанец юнакам, каб яны паспрабавалі свае сілы.

 

– Як успрымаюцца вось такія сувеніры?

– А вельмі добра! Замежныя партнёры і інвестары толькі вітаюць сацыяльнаарыентаваныя праекты. Тут усім добра – і прадпрыемству «Біган», супрацоўнікі якога могуць выступіць у якасці валанцёраў, і юнакам, якія нарэшце адчуюць сябе запатрабаванымі.

 

– Ці заваяваў праект нейкія ўзнагароды на міжнародным фестывалі «Белы квадрат»?

– Узнагарод мы не атрымалі, нажаль. Але станоўчым вынікам было тое, што такія фестывалі даюць магчымасць пагутарыць з калегамі, падзяліцца вопытам і, улічваючы конкурсную праграму, нешта больш рацыянальна распланаваць. Мы плануем з гэтым праектам прыняць удзел у фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK .

 

– Ці існуюсць планы па развіццю дадзенага праекта?

– Так. Мы плануем прыцягнуць да пректа іншыя зацікаўленыя арганізацыі. Я маю надзею, што такія ёсць. Арганізаваць для хлопцаў і дзяўчат майстар-класы па розным відам вось такой прыкладной дзейнасці. Гэта ж, сапраўды, цікава! Таксама думаем над сустрэчамі з дызайнерамі і мастакамі.