Гродзенская Епархія ладзіць Дзень Дабрыні

|

У праграме Дня Дабрыні – выступы дзіцячых царкоўных калектываў, танцавальных калектываў, хораў, аркестраў, лялечны спектакль.

 

Вакол летняй сцэны будуць працаваць гурткі: па арт-тэрапіі, пясочнае шоу, клаунада. Дзяцей запросяць паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў на асфальце.

Плануецца зладзіць выставу-кірмаш творчасці дзяцей-інвалідаў.

 

Кіраўнік аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Гродзенскай Праваслаўнай Епархіі протаіерэй Грыгорый  Бяляцкі:

 

–  Наша мэта – яшчэ раз звярнуць увагу грамадства на тых людзей, якія засталіся на ўзбочыне жыцця. У гэтым годзе робім акцэнт на дзецях: запрашаем дзяцей-інвалідаў, выхаванцаў дзіцячых дамоў, дзяцей з праблемных сямей.

Хочам падарыць гэтым дзецям свята.

Парк будзе адкрыты для ўсіх, таму разлічваем і на тых дзяцей, якія прыйдуць адпачыць з бацькамі і таксама паўдзельнічаюць у нашых мерапрыемствах.

 

Падчас правядзення Дня Дабрыні кожны зможа скласці ахвяраванні на патрэбы дабрачыннага таварыства ў спецыяльныя скарбонкі. Тыя, хто ахвяруе  найбольш, атрымае адмысловы  дыплом “Дня Дабрыні”.

 

Святочная праграма пройдзе ў парку Жылібера з 12 да 15 гадзін 13 мая.

 

Арганізатары Дня Дабрыні ў Гродне плануюць зрабіць дабрачынную акцыю штогадовай.

 

Здымак з сайта http://www.whiteplainschildrenscenter.org