Псіхолаг МНС адгаварыў школьніцу ад самагубства
На месца здарэння накіраваліся выратавальнікі, міліцыя і хуткая дапамога.
Высветлілася, што на парапеце сядзела вучаніца 9 класа адной з гродзенскіх школ, піша 112.by .
Ні са сваякамі, ні са знаёмымі размаўляць яна не хацела. Спрабавала ўгаварыць дзяўчыну спусціцца яе класны кіраўнік, але няўдала.
Школьніца пайшла на кантакт толькі з псіхолагам абласнога упраўлення МНС Аляксандрам Венскевічам.
Іх размова доўжылася паўтары гадзіны, пасля чаго дзяўчына згадзілася спусціцца.
Змест размовы застанецца паміж псіхолагам і дзяўчынай, якая, падобна, да канца не ўсведамляла, чым для яе магля скончыцца ўчарашняя раніца.
Школьніца выхоўваецца ў няпоўнай сямьі, займалася спортам, але некалькі месяцаў таму трапіла ў аварыю, якая перакрэсліла надзеі на спартыўную будучыню.
Наперадзе ў дзяўчыны – псіхалагічная рэабілітацыя.
Псіхолаг Аляксандр Венскевіч:
-Эмацыйная падлеткавая псіхіка па-рознаму рэагуе на жыццёвыя перыпетыі.
Часта праблемы, якія падлетак лічыць тупіковымі, на самой справе цалкам вырашальныя. Заўсёды ёсць тыя, каму значна больш складана.
Часам дастаткова выслухаць чалавека і сарыентаваць яго ў патрэбным накірунку.
Для бацькоў псіхолаг асабліва падкрэсліў неабходнасць прымаць дзіця такім, якое яно ёсць.
Паводле http://112.by