Па Нёмане з Польшчы ў Літву

|

Сплаў Аўгустова-Гродна-Друскінінкай ладзіцца дзевяты год запар і ўжо стаўся традыцыйным.

Яго арганізатар – клуб воднага турызму польскага горада Аўгустоў. З беларускага боку сплаў падтрымліваюць прадстаўнікі турфірмы ”Немново-тур”.

Польскія байдарачнікі пачнуць паход на шлюзе Кужанец (памежны пераход Рудаўка-Лясная), там да іх далучацца беларускія ўдзельнікі. Пераначаваўшы ля вёскі Нямнова, 3 мая турысты па Нёмане накіруюцца ў Літву.

Фота з сайта http://www.belarustourism.by