Грамадская прэзентацыя новых выданняў “Гарадзенскай бібліятэкі”
Каардынатар кніжнай серыі Павел Мажэйка:
– 2 траўня адбудзецца першая адкрытая для шырокай грамадскасці прэзентацыя гэтых выданняў. І апошняя.
У сакавіку-красавіку мы прадставілі кнігі ў Інстытуце падвышэння кваліфікацыі настаўнікаў, у Доме дзіцячай і юнацкай творчасці, некаторых школах і музеях, бібліятэках.
Усе яны былі больш карпаратыўныя, разлічаныя на вузкае кола.
2 траўня мы плануем фактычна падсумаванне.
Падчас прэзентацыі можна будзе атрымаць кнігі “Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада” і «Ад Каложы да Фартоў: біяграфія гарадзенскіх вуліц» з аўтографамі аўтараў
(арганізатары папярэджваюць, што колькасць кніг абмежаваная). Рыхтуецца мультымедыйная прэзентацыя пра тое, як паўставалі гэтыя кнігі.
Прэзентацыя адбудзецца 2 мая ў 18.30 па адрасе вул.Будзёнага 48а, зала ва ўнутраным дворыку (100).
Уваход вольны.