«Дзень дабра» пройдзе ў Гродне 13 траўня
Атрыманыя на свяце сродкі будуць накіраваныя ў дапамогу дзецям-інвалідам, дзецям з праблемных і шматдзетных сем’яў для набыцця неабходных рэчаў, адзення, прадуктаў харчавання, медыкаментаў, рэабілітацыйных сродкаў.
Мерапрыемства праводзяць аддзел па дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Гродзенскай епархіі БПЦ і Гродзенскае дабрачыннае таварыства пры падтрымцы Гродзенскага гарвыканкама. Яно адбудзецца ў рамках абласной акцыі «Анёл ў тваім сэрцы».
Па інф. region.grodno.by
Ілюстрацыя: loveradio.ru