Еўрапейскі Чырвоны Крыж наведае Гродна

|

Яго візіт пачаўся сёння ў сталіцы, дзе прымаюць удзел прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа краін – Грузіі, Арменіі, Францыі, Беларусі.

 

У Гродна Фабіё Петруна сустрэнецца з кіраўніцтвам рэгіёну і прадстаўнікамі партнёрскіх арганізацый, абласной і гарадской арганізацый Чырвонага Крыжа. Ён азнаёміцца з ходам рэалізацыі ў горадзе беларуска-італьянскага праекта па пытаннях пашырэння доступу жанчын – спажыўцоў ін’екцыйных наркотыкаў да паслуг па прафілактыцы, лячэнні і доглядзе ў сувязі з ВІЧ і іншымі захворваннямі.

Па інф. БелаПАН